Зборнік тэкстаў для пераказаў 9 клас Беларуская мова
10,60 BrЗборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Тэксты для пераказаў. Сборник изложений по белорусскому языку 9 класс Рэкамендованы навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2022 № 534 Асноўная мэта зборніка — дапамагчы настаўнікам беларускай мовы, якія працуюць у 9м класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мо вамі навучання, падрыхтаваць вучняў, што засвоілі аду кацыйную праграму на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, да выпускнога экзамену па беларускай мове (пераказу), які прадугледжвае ацэнку сфарміраванасці ў вучняў моўныхі камунікатыўных уменняў і навыкаў. Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы па беларускай мове за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Уключаныя ў зборнік тэксты пераказаў падабраны з улікам наяўнасці ў іх асноўных арфаграм і пунктаграм, вывучэнне якіх прадугледжана праграмай па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аб’ём тэкстаў складаецца з 240—340 слоў, што адпавядае патрабаванням «Метадычных рэкамендацый па фарміраванні…